epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Малох гісторыі

Круціў гісторыі

малох непрадказальны.

Круціў яго непрадказальны час.

І голых каралёў маніякальных

Ён выкрываў —

І ў профіль,

І ў анфас.

 

Высмейваў іх —

«ад Бога», самазваных,

І ўсё ж яны

перажывалі страх,

Схаваўшыся за спінамі падданых,

Якіх заўжды малох

сціраў у прах.

 

Час нараджае зноў

падданых новых,

Забыўшыхся на папярэдніх боль,

Перад малохам

жудасным гатовых

Угодніцкі крычаць:

— Віват, кароль!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.