epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Малых трагедый не бывае

Ці людзі вернуць нос ад Бога,

Ці адвярнуўся Бог ад нас?

Трагедый жудасных аблога

Тэрарэзіруе наш час.

 

Мы ўсе па-рознаму гаруем,

Калі наносіць лёс удар.

Чамусьці звыкла сартэруем

Трагедыі, нібы тавар.

 

Здзіўляюць меркаванні злыя —

Ў трагедый розны боль і сэнс,

Што ёсць вялікія й малыя,

Ёсць больш балючыя і менш.

 

Для маці ля труны дзіцяці,

Счарнелай з гора назаўжы,

Трагедыя яе не ў хаце,

А на ўвесь свет — бяда з бяды.

 

І так стварылі свет наш Богі,

Што боль чужы — каля нуля.

Для маці боль трагедый многіх

Не варты смерці немаўля...

 

Ці лось, ці шпак — душа жывая.

Я сэрцам зразумеў даўно:

Малых трагедый не бывае,

У кожнага — жыццё адно.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.