epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мама

О дзяўчаткі і жанчын суквецці!

Вам сваю душу адкрыю я:

Самая прыгожая у свеце

Мама незабыўная мая.

 

Хоць яе не стала —

я штодзённа

Размаўляю з мамай, як з жывой.

Для мяне яна —

мая ікона,

Сонейка жыцця над галавой.

 

Для мяне яна — мая калыска,

Мой шчаслівы, непаўторны час

О, як жа далёка ўсё

і блізка —

Ўсё, што назаўжды яднае нас.

 

Я без мамы ні адной хвілінкі

Не пражыў, не помнячы яе.

Вы прабачце, мілыя жанчынкі,

Мне за думкі шчырыя мае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.