epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Маналог да друга

Ніжэй, ніжэй хінецца

Мой друг — і моцны сон.

Няўжо ён не прачнецца?

Няўжо не ўстане ён?

 

Ці дзень, ці ноч, ці сцюжа,

Ці спёка — я прывык,

Што мой надзейны дружа

Заўжды са мной, як штык.

 

Мы з ім павіравалі,

Адкідвалі нуду.

Падэшвы адрывалі

У дзеўчын на хаду.

 

Гулі, аж гай дыміўся,

Трымалі дышлам хвост.

Цяпер ён прытаміўся —

Ну што ж, не той узрост.

 

Да друга я звярнуўся:

— Не спі! Ўставаць пара!

О, радасць! Ён прачнуўся!

Падняўся ён! Ура!


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.