epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Манашы пострыг

Мой верш быў з слоўцаў вострых,

Грашыў, як хуліган —

Манашы здзейсніў пострыг,

Прыняў смірэнны сан.

 

Даволі! Адблюзнерыў,

Адштукаваў, адкпіў.

Адкрыў да Бога дзверы,

Да д’ябла зачыніў.

 

Ўсё ж не пазбегчы сораму,

не вытрымаў я тэст,

Змяніўшы лёгка форму,

Не аднавіўшы змест.

 

Даруй, Святая Дзева,

Няўпэўнены мой крок,

Бо зноў глядзіць «налева»

Мой хоць адзін радок.

 

Блюзнерства, як кароста,

Яно — душы раздрай.

О, як гэта няпроста

Адразу з пекла ў рай.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.