epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мары

А мары такія кароткія,

А мары такія салодкія.

 

Яны, як няўдачы, ліпучыя,

Яны, як пакуты, балючыя.

 

А мары, як крылы нябачныя,

Як пахі загадкава-смачныя.

 

Яны, нібы радасці штучныя,

Яны, як назолы дакучныя.

 

Без мараў жывеш абяскрылены,

А з імі... да іх жа прыхілены,

 

Да іх, на рэальнасць памененых —

І здзейсненых, і не здзейсненых.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.