epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мары аб шчасці

Ў гаі бярозавым

такі празрысты дзень,

Такі лунае дух

узнёсла-чысты.

І промні сонца,

і блакітны цень

Адно адному —

не антаганісты.

 

Бярозы ўсе —

ў зялёным сарафане,

Што ні кажыце —

а убор багаты.

Сталейшыя —

як велічныя пані,

Малодшыя —

як сціплыя дзяўчаты.

 

А каб бярозы

тут жылі з ахвотай,

Каб сум не прагнуў

іх заўчасна старыць,

Дубок сярод бяроз

прыжыўся ўпотай

І жалуды спяліць —

аб шчасці марыць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.