epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Марыі Захарэвіч

За роляй роля — смутак, урачыстасць,

Пяшчота, гнеў, спагада, дабрыня...

Душа чысцей, чым Нарачы празрыстасць,—

Узнёсласць мары, болю глыбіня.

 

Жыццё падзеі закруцілі вірам,

Гады вышэй узносілі, гулі —

Ляцела ўвышыню, а сэрцам шчырым

Была з людзьмі заўсёды — на зямлі.

 

Паспрабавала ўсё — нядолі горкай,

Імгненні шчасця і смугу начэй,

І узышла над Беларуссю зоркай,

Якая, што ні год,— гарыць ярчэй.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.