epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Маскі

Что в том, что на вселенной — маска?

Борис Пастернак

Сусвет мяняў адвечна маскі,

Як мы пальчаткі на руках.

Адны былі ў рэжыме царскім,

Другія — пры бальшавіках.

 

Заўсёды ў масках дэмакраты

І камуністы ў масцы слоў.

Крывёй заліўся век дваццаты —

Фашызму маска — смерць і кроў.

 

Век дваццаць першы хворы цяжка,

Хто ведае, што будзе з ім?

Яго жахліва душыць маска,

І цяжка дыхаць нам усім.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.