epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Машына часу

Мне б у падушку з галавой накрыцца,

Яна — цяпер мая машына часу,

Яна мяне і ўсё, што ноччу сніцца,

Нясе да родных, дзе жыцця крыніца,

Да неўміручага іканастасу.

 

Я ўсіх іх бачу, галасы іх чую,

Хачу ў спатканне ўсю душу укласці.

Трапляючы у сне у казку тую,

Днём разумею, што такое шчасце.

 

Яно было — і ўжо не будзе спасу

Ад думкі, што не вернецца ніколі.

Надыдзе ноч — і зноў машына часу

Імчыць мяне да родных, шчасця, болю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.