epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Маўчанне

Маўчанне — золата...

Маўчанне — згода...

Карысці больш,

каб менш яго было

У ім прысмак

і гарчыні, і мёду,

Утойвае дабро яно і зло.

 

Ў маўчанні —

падазронасці карэнні

І розных думак

сховішча сляпых.

У ім — ўзаеманепаразуменні,

Запазухаю камень для другіх.

 

Замоўкнуць музы —

у гармат натхненне,

Святая ісціна у гэтым ёсць.

А што рабіць,

калі маўчыць сумленне?

Трагедыі тады —

нярэдкі госць.

 

Спачатку што было?

Канешне, слова!

З душы і да душы —

масток яно.

Для ўсіх людзей

яно невыпадкова —

У зносінах галоўнае звяно.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.