epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мазаіка мінулага

Гадзіна,

Тыдзень,

Год —

Ў стагоддзях маламеркі,

І нават драбяза

мінулага майго.

Ў канцы жыццё маё —

разбітае люстэрка,

Гады і лёсы родных —

кавалачкі яго.

 

З кавалачкаў жыцця,

калісьці ціхаходных,

Маланкава сыйшла

ў нябыт уся сям’я.

Мазаіку падзей мінулых,

лёсы родных,

Ў адзінае сабраць

ўвесь час спрабую я.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.