epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Меню

На першае —

Нядолі воз,

А на другое —

Боль душы.

На трэцяе —

Гаркота слёз —

Еш, чалавеча,

Не тужы.

 

І хоць у стравах

Я гурман

Й скарынку хлебную

Цаню,

Не буду ўводзіць

Вас у зман,

Абрыдла гэтае

Меню.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.