epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Месца ў жыцці

Купіў білет кудысьці — і сядзі,

Бо ёсць і рад, і месца на білеце.

Зусім інакш бывае у жыцці —

Вялікі свет — дзе наша месца ў свеце?

 

Купляе нехта «крэсла», як білет,

Але пасада розум не стварае.

Другі і пры пасадзе — пустацвет,

Не апыляецца і адмірае.

 

І дні лятуць пад ногі, як смяццё,

І год, і цэлы век перапсуецца...

Бывае так, што пройдзе ўсё жыццё,

А месца ў ім знайсці — не давядзецца.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.