epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Міннае поле

І зноў, і зноў, і зноў

Напамінаць гатовы я

Пра жахі нашых сноў,

І пра дачок, сыноў

Ахвярнага Чарнобля.

 

Пра тых дзяцей, якіх

Зашмат на смерць памножаных,

Яшчэ пра дзетак іх,

Ніколі ненароджаных.

 

Скубе нас адусюль

Жыццё наша руціннае,

Ды не прайшлі пакуль

Сваё мы поле міннае.

 

Не мала ёсць прычын

Нам не любіць абрыдлае,

А лёс нам новых «мін»

Падкідвае, падкідвае.

 

Ці ж мала нас гады

Ламалі і хваробілі.

Мы помнім час бяды

І ўсе нашы Чарноблі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.