epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мінулага голас

Прамень адраджэння

лаўлю сэрцам чулым,

Я — частка сучаснасці,

кропля яе.

І ўсё-такі светлая

повязь з мінулым

І крылы, і святасць

жыццю надае.

 

Я чую заўсёды мінулага голас,

Хоць тыя падзеі

даўно адгулі.

Іду па жыцці

а насустрач мне Колас,

І кліча усіх нас

да новай зямлі.

 

Жыццё будзе доўжыцца

ў шчасці, не ў згубе,

Калі ўнукі ўзмоцняць

духоўнасці ўзмах,

Калі будуць помніць

твой заклік, Якубе,

І шырыць, табою завешчаны шлях.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.