epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мінулага пячаць

Спачатку не пачаць

Ні году і ні веку —

Мінулага пячаць

На кожным чалавеку.

 

Не ўключыць задні ход

Былому пакаянне,

Бо словам дадзен ход

І здзейснены дзеянні.

 

Адзін і той урок

За кожным паваротам:

Спачатку робім крок,

Аналізуем потым.

 

І мусім адзначаць

Усё, што адбылося...

Мінулага пячаць

Ляжыць на кожным лёсе.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.