epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мінулае

Што быў я маладым,

Пішу, смяшу паперу.

Мінулае — як дым,

Было яно? Не веру!

 

Мінулыя гады —

Пакуты, а не ўцеха.

Не вернешся туды,

Дзе успамінаў рэха.

 

Хоць тут касцямі ляж,

Былому не вярнуцца.

Мінулае — міраж,

Не дакрануцца.

 

Пастаўлена на кон

Усё — мой век бясплодны.

Мінулае — як сон...

Я з гэтым згодны.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.