epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мінулае наперадзе

Усё мінае хутка,

Знікае без ашчаднасці.

На месца нашым смуткам

Ідуць чужыя радасці.

 

Ўсё набывае зрокавасць,

Ўспамінамі вяртаецца.

Мінулага вясёлкавасць

У боль ператвараецца.

 

Калісьці Задыякамі

Жыццё сваё вярэдзілі.

Адны сваё адплакалі,

Ў другіх — усё наперадзе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.