epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мёртвыя душы

Яны ліюць у вушы словы-мёд,

З лжэцеплынёй заглядваюць ў вочы,

Усмешкі дораць, а за імі — лёд,

А у душы пануе цемра ночы.

 

Няшчырасць іх, як пляма на стале,

Спагадлівасць, як на вярбе ігрушы.

Жывыя людзі з выгляду, але

У іх усё-ткі нежывыя душы.

 

Чакае нас усіх сумлення суд

Перад апошнім у жыцці парогам.

А душы мёртвыя — сваё сумленне ў кут,

Забыўшыся, што мы ўсе пад Богам.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.