epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мір праху

Зіма — на скроні мне,

а восень — мне на твар,

А лета ў думках

сталасцю палоніць.

А вось вясны маёй

бясцэнны дар

Душу чароўнасцю

сваёю поўніць.

 

Пары чатыры года —

у якіх мой лёс,

На гэты «год»

на развітанне гляну —

Вясной я колісь

нарадзіўся й рос,

А летам даспяваў,

увосень — вяну.

 

А вось зіма тады —

сапраўдная зіма

Для лёсу чалавечага настане,

Калі ўжо нас

сярод жывых няма,

І — «праху мір!» —

гучыць на развітанне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.