epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Між берагоў

У рэдкі час нясцерпнае тугі

І адзіноцтва горкага майго,

Сучаснага й былога берагі

Усё далей адзін ад аднаго.

 

А я між імі, мне ўжо не відаць

Ні іх, ні ратавальную руку.

І да якога берага прыстаць,

Дзе смерць, а дзе жыццё, ў якім баку.

 

І ні пры чым адліў тут і прыліў,

Рака жыцця цячэ... пакуль цячэ.

Ад аднаго я берага адплыў,

Ну а другі я не адкрыў яшчэ.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.