epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Між імі

Ўсе творы з душы

на паперу ляглі

(Што мог я рабіў у жыцці)

Як зерне, якое павінна з зямлі

Для будучыні прарасці.

 

Хоць я дажываю,

Надзея жыве —

Наперадзе шмат гучных дат,

Бо столькі задумак яшчэ ў галаве,

Ды й тэм забароненых шмат.

 

Душа забаронаў не ведае.

Не!

А розум? Спытайце ў яго.

Няпроста між імі

выкручвацца мне,

Паэзіі ж горай таго.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.