epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Між радкоў

Калі паэт заплакаў, значыць, трэба

Душу крануць узнёслаю страфой.

Каб мог чытач убачыць зорным неба.

І сонца, і вясёлку над сабой.

 

Калі паэт засумаваў натхнёна,

Ён дапусціў да сэрца суму цень,

Каб мог чытач пражыць жыццё ўлюбёна,

Без смутку ў сэрцы бачыць кожны дзень.

 

Калі мастак пабачанага болю

У творах у сваіх не абміне,

Ён прагне аднаго — каб свет ніколі

Не множыў боль, які на палатне.

 

Жыццё штодня не лашчыць — выбачайце,

І творчы свет — непрадказальны госць.

Паэзію паміж радкоў чытайце,

І ў жывапісе — таямніца ёсць.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.