epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мне 77...

Мне 77... што ж, пражыў я нямала,

Мне 77... я і сёння жыву.

У лёсе і чорна, і бела бывала,

І ўсё ж я схіляю прад ім галаву.

 

Каб 77 мне было ў гэтым годзе,

Ў вайну маладзенькіх загінула шмат,

Якія бясстрашна па Ладажскім лёдзе

Пад бомбамі везлі жыццё ў Ленінград.

 

Якія з баямі прарвалі блакаду,

На розных франтах не лічылі атак —

У крэпасці Брэсцкай,

Ля сцен Сталінграду,

На Курскай дузе — і нарэшце Рэйхстаг.

 

І смерць, і жыццё час паклаў быў на шалі,

Стагнала зямля ад пакутаў і бед.

Не толькі мяне вы тады ўратавалі —

Радзіму сваю і — увесь белы свет.

 

Мне 77... Час мінае няспынна,

Паклон, пераможцы, вам наш да зямлі.

Вас шмат палягло ад Масквы да Берліна,

Каб жыць на зямлі й святкаваць мы маглі.

2019


2019

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.