epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мне бы...

Мне бы ўсіх вас абняць,

дарагія салдаты,

Вас, пакуль што жывых,

паміж жорсткіх баёў.

Мне бы ўсіх вас падняць,

хто ляжыць ля гарматаў

Ці ў акопах, ці ў полі,

канец свой знайшоў.

 

Мне ўпрасіцца б у вашу

сям’ю франтавую,

Хоць на колькі баёў,

на кароткі хоць час.

Мне бы з вамі адчайна

пайсці ў штыкавую,

Можа б смерць абмінула

хоць некага з вас.

 

Мне бы з вамі ў разведку

пайсці на заданне,

Мне б адчуць перамогі

хвалюючы міг...

Колькі б я ні глядзеў

пра вайну на экране,

Столькі сэрца імкнецца

быць там, між сваіх.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.