epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Могуць не ўсе

Сустрэў паэта,

Ў яго спытаў:

Што? Толькі гэта

Ты напісаў?

 

Чаму так мала?

Чаму так вяла

Ты цешыш нас?

Ён — у адказ:

 

— Былі бы тэмы,

Вакол, дзе мы,

Я б без праблемы

Пісаў тамы.

 

Хоць шмат мы творым,

Ды больш крычым.

Я — лапы ў гору,

Пісаць аб чым?

__________

 

Пісаць так — значыць

Жыць «пакрысе».

Глядзець і бачыць

Могуць не ўсе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.