epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мой горад

Мой горад, і сталы, і новы,

Асветлены, шматпавярховы.

Праспекты, шыкоўныя крамы,

Паўсюднае ззянне рэкламы.

Палацы, тэатры, музеі,

Духоўнасці храмы, ліцэі.

Спартыўных арэнаў прывабнасць,

Будынкаў утульнасць і зграбнасць.

Мой горад — у працы, ў натхненні,

Але і пад сонцам ёсць цені.

Якія ў цябе жыццяшанцы,

Мой горад на аўтастаянцы,

Мой горад, у аўтапалоне?

На ўзлёце твой век ці на сконе?


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.