epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мой ранак залаты

Пазараслі мінулым

Руплівыя гады...

Я плачу сэрцам чулым:

— Ці быў я малады?..

 

Як і не цвіў калісьці

Майго юнацтва сад,

А ўжо зрывае лісце

Халодны лістапад.

 

Вакол — туга сляпая,

Мінулае, як сон.

А сэрцу не хапае

Тых непаўторных дзён.

 

Жыццё — да дзён тых дзіўных

Спаліла ўсе масты...

Бывай, мой незабыўны,

Мой ранак залаты!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.