epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Муха ў малаку

Снег паглынуў сляды

Настолькі хутка:

Далей ісці куды?

Бялым-бялютка.

 

Дзе я? Ў якім баку?

Незразумела.

Я — муха ў малаку,

Бялютка-белым.

 

Калі слядоў няма,

Дзе паслядоўнасць?

І ўсё-ткі ты, зіма,—

Сама чароўнасць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.