epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мусім... Хлусім...

Не хочацца губляць

Здароўя, маладосці.

Не хочацца губляць

Ні часу, ні сяброў.

Не хочацца губляць

Ні родных і ні блізкіх.

Не хочацца губляць,

Але губляем —

Мусім.

 

Не хочацца губляць

Апошні шанц — надзею.

Не хочацца губляць

Ні веру, ні любоў.

Не хочацца губляць

Сябе й сваё сумленне.

Не хочацца губляць,

Мы й не губляем —

Хлусім.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.