epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мушу жыць

Я нарадзіўся

не ў сталіцы,

Сярод рэклам крыклівых,

А ў вёсачцы,

якая сніцца.

Сярод лясоў шумлівых,

 

Сярод бароў дзіўнагамонных,

Сярод лугоў квяцістых,

Пад шатамі

нябёс бяздонных,

Каля крыніц празрыстых.

 

Тут пах хваёвы і сунічны,

Птушыныя рулады.

Я ж мушу жыць

жыццём сталічным,

Між мітусні і чаду.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.