epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Музыка

Чароўней музыкі не ведаю нічога,

У ёй — узнёсласць, і жалоба, і каханне,

Яна узнесці здольна ледзьве не да Бога,

Яна абрынуць можа ў свет перажыванняў.

 

Яна гатова на любы настрой азвацца,

Ёй і у сэрцы, і ў бясконцым часе цесна.

Чароўнай музыкай не грэх замілавацца,

І прасвятліцца, і слязу пусціць нягрэшна.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.