epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мы — адно

І ў радках, і між іх,

шмат тут тэм і падзей,

І усмешак, і суму,

надзей і трывог.

Я пішу пра людзей,

я пішу для людзей,

Я пішу, як магу,

як дазволіў мне Бог.

 

Я ніколі не быў

да кагосьці спіной,

Кожны мне чалавек

непаўторны заўжды.

З вамі я, чытачы,

вы — ўзаемна са мной,

На старонках жыцця —

мы адно на гады.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.