epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мы — людзі

Каб кожны ў свеце мог

Любіць, як любіць Бог,

Зямлю, ваду,

Усе жывыя душы!

Не патануў бы свет

У раўнадушшы.

 

Каб кожны высек

На уласным лбе:

— Люблю усіх людзей

Так, як люблю сябе!

Мы б адцураліся

Ад жорсткасці няспыннай,

І не лілося б больш

Крыві нявіннай.

 

Калі, прайшоўшы шлях,

Жыццёвы шлях упарта,

Спытаемся ў сябе:

«А я? Чаго я варты?»

Тады між намі зла

Й варожасці не будзе

Тады ў нас будзе права заявіць:

— Мы ўсе — нарэшце людзі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.