epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мы — суайчыннікі

Калі ёсць хор —

павінны быць салісты,

І гэта правільна,

без лідэраў — тупік.

Мы — суайчыннікі,

а не антаганісты,

Не варта слова

вешаць «за язык».

 

Мы гора й святы

п’ем з агульнай чашы,

Адзін агульных спраў у нас кірмаш.

Калі ж не супадаюць

думкі нашы,

Не значыць гэта,

што я вораг ваш.

 

Лепш нашых думак

плённая бязмежнасць,

Чым кожны будзе жыць

«ніжэй травы».

Я ўсёй душой —

за нашу незалежнасць,

Я Беларусь люблю

не менш, чым вы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.