epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мы — у меншасці

Лёгка вылічыць, нават бегла,

І жахнуцца ад лічбаў суровых —

У зямлю больш людзей палегла,

Чым жывых на зямлі, часовых.

 

Стужка фінішная віецца,

Час навыперадкі імчыцца.

Нам нічога не застаецца,

Як да «большасці» далучыцца.

 

Мы грыземся, валтузімся —

Годзе

Ткнуць ражны у чужыя колы!

Нам бы тут векаваць у згодзе —

Свет наш — безабаронны, кволы.

 

Мы, жывыя,— усе у «меншасці»,

Тут нам цесна, марудна, млосна.

А ў загадкавым царстве тленнасці,

Там — усе мы аднагалосна.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.