epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мы ці яны?

Чым больш я спазнаю людзей,

тым больш хачу жыць толькі

сярод братоў нашых меншых.

 

З людзьмі цяжка ладзіць,

Да многіх — сцяна.

Сабака, чым здрадзіць,

Загіне яна.

 

Міне перашкоды —

Праз буры, агонь,

Надзейна, заўсёды

Нас вынесе конь.

 

Кароўкі нам служаць

Аддана, заўжды.

Без іх не адужаць

Стагоддзяў гады.

 

Сабе боль наш прыме

Ласкавы каток.

Настрой нам уздыме

Яго біяток.

 

І не разабрацца

З сівой даўніны —

Хто меншыя брацця,

Ці мы, ці яны?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.