epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Мы» і «Я»

Ці народзіцца калісьці

Той, каб кожны ад яго,

Значна болей меў карысці,

Чым падчас ад «я» свайго?

 

Каб ісці за ім імпэтна,

«Я» адсунуўшы у кут.

Дзе ён, той аўтарытэтны,

Фізік, лірык, трагік, шут?..

 

Мы жылі ў гэткім стане

Доўга, як у страшным сне.

Сёння, калі «я» не стане,

«Мы» усіх нас паглыне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.