epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мы ў люстэрку

Не хачу быць прарокам

І настрой крэсліць людзям.

Ў блізкім часе, ў далёкім,

Мала радасці будзе.

 

Чалавецтва ў зеніце

Вынаходніцтва смерці.

Ў час мінулы зірніце,

Гэта мы у люстэрку.

 

Як заўжды, канец свету,

Ўсе страшылкі й крычалкі

Напрарочыць ўсё гэта

Вам любая гадалка.

 

Й тэлебачанне страшыць,

Не міргне нават вокам.

Вось чаму ў часе нашым

Смешна звацца прарокам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.