epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мы захварэлі рускай мовай

Мы захварэлі рускай мовай —

Прыгожай, але ўсё ж чужой...

Дык дома мы ці за мяжой?

 

А што сказалі б нашы продкі,

Каб сёння нас пачуць маглі?..

Ці ж дзеці мы сваёй зямлі?

 

Няўжо ж, напіўшыся з крыніцы,

Ў яе магчыма напляваць?

Ці ж можна нас людзьмі назваць?

 

Ёсць і такія меркаванні:

— Было б адзенне і яда,

А мова — гэта не бяда!

 

Адзе вы бачылі, каб крона

Без каранёў жыла, адна?

Загіне, высахне яна.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.