epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На барыкаду!

Хандра вядзе

душы асаду —

Дзе ад яе збавенне?

Як ратавацца ад разладу

З сабой?

З жыццём?

З натхненнем?

 

І муза выглядае сонна,

І ў сэрцы нелюдзіма,

І нават стрэлы Купідона

Зноў праляцелі міма.

 

Якое змрочнае аблічча

Хандры, тугі, разладу.

А розум не здаецца —

кліча

Мяне на барыкаду.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.