epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На целе скула

Чарнобыль — гэта факт, не чутка,

І небяспечна ад таго,

Бо Беларусь яшчэ не хутка

Ачысціць лёс свой ад яго.

 

І як не мацюгнуцца матам,

Прабач мне, літасцівы Бог —

Зноў прыпіхнулі мірны атам,

Цяпер на самы наш парог.

 

І сэрца новы страх адчула,

Хоць і стары у ім жыве,

Бо калі ёсць на целе скула,

Яна праз нейкі час нарве.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.