epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На каго?

Я сёння, як агрызак-недаедак,

Цікавы мала ў мешаніне мас.

Мне па душы ступае напаследак,

Неўважлівы да нашых душаў час.

 

Відаць, мне дажываць у самапасе,

У смутку, напярэдадні бяды.

Ну што ж, дагэтуль я ступаў па часе,

І нават пакідаў на ім сляды.

 

Гадоў жалоба — не смала-жывіца,

Не гоіць сэрца чулага майго.

Шукаю на каго б мне памаліцца —

О жах! Так і не бачу на каго.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.