epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На лузе вечнасці

Я не апошні і ні першы,

Нібы пастух руплівы той,

Выпасваю па свеце вершы,

На лузе вечнасці святой.

 

Духоўны свет душу бязмежыць,

Абездухоўлены імжыць.

І вершы ад людзей залежаць —

Ці доўга жыць ім, ці не жыць.

 

Без прынудзілавак пастушых

Ўсе творы час у свет нясе.

І часткамі духоўных душаў

Яны ўсе стануць пакрысе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.