epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На мяжы

Не адкруціцца ад жыцця-экстрыма,

Ад ран душэўных, ад пакут і слёз.

Прымаю ўсё — адрынуць немагчыма,

Што Бог задумаў, што рыхтуе лёс.

 

Няўжо і сапраўды кіруе намі

Адвечнае пісанне Кнігі кніг?

У ёй нас робіць Божымі рабамі

Наш дзень народзін, першы наш уздых.

 

А дзень апошні згасне нечакана

Між вечным і імгненным — на мяжы.

Усім смяротным нам наканавана

Галгофа і распяцце на крыжы.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.