epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На мяжы

Я — на мяжы душэўных сіл,

Я — на мяжы фізічнай моцы.

Нашто пускаць у вочы пыл —

Ў нябыт адчынены варотцы.

 

Я выпрацоўваўся на знос,

Лёс, без астатку клаў на шалі.

Штось спасцігаў,

У нечым рос,

Мацнеў духоўна, сілы талі.

 

Нёс лёсу крыж,

А па спіне

Хлысталі думкі бізунамі:

«Ніхто не зробіць за мяне,

Жыццё адно,

а спраў — цунамі.

 

Жыццё — бясцэнная цана,

Яно ўсе «за» і «не» узважыць...

Вунь, мэта новая — яна

Чакае,

Клікае,

Міражыць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.