epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На нябеснай столі

Глянуў я на неба,

Падалося на хвілінку,

Штосьці не ў парадку

На нябеснай столі.

Зорачка ублыталася

Паміж дрэў у голле,

Як жа яе выблытаць,

Не зламаўшы голля?

 

Ой залезці трэба мне,

Страсянуць галіначкі,

Але ж зорка зваліцца —

Ці найду яе я?

Неба не далічыцца

Зоркі-залаціначкі

І ад суму тайнага

Болей пацямнее.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.