epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На роснай сцежцы

На той сцяжынцы ранкаў росных,

Якой ступалі колісь мы,

Слядоў не знойдзеш нашых вёснаў,

На ёй ужо сляды зімы.

 

І толькі смутку чорны лебедзь

Над ёй крыламі рэжа час.

Ды памяць зараснік цярэбіць

Падзей і год, што крэсляць нас.

 

І, падпіраючы плячыма

Жыцця навіслы небасхіл,

Мне верыцца, што з той дзяўчынай

Ўзмахнём мы парай белых крыл.

 

Й апусцімся ў тым самым месцы,

Адкуль распачалі гады,

Каб аднавіць на роснай сцежцы

Сваёй мінуўшчыны сляды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.