epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На сцяжынках маладосці

На сцяжынках маладосці

Я вышукваю кагосьці,

Мітушуся і блукаю,

І гукаю, і гукаю.

— Як вярнуць усё адразу?..

Ні слядочка, ні адказу.

 

Па сцяжынках маладосці

Да цябе прыйду у госці,

Гляну з цеплынёй у вочы —

Дзень бліжэй, бліжэй да ночы.

Пералічваю гады я...

Хоць сцяжынкі маладосці —

Мы — ужо не маладыя.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.